Верш пра хлеб па беларуску. Стихи, вирши на белорусском языке поэта Якуба Коласа

Кастусь Ларкоў сваё жыццё вырашыў аддаць хлебу. Ён — прафесійны пекар, які з дапамогай булак, караваеў і пірагоў хоча нагадаць беларусам пра тое, што трэба любіць і шанаваць сваё. Акром таго, Кастусь вядзе ўнікальны блог, дзе збірае ўсю магчымую інфармацыю пра беларускітрадыцыйны хлеб, а таксама прымаўкі, песьні і вершы, дзе апяваецца Яго Вялікасць Хлеб.

Пекар Кастусь Ларкоў вельмі здзівіўся просьбе даць інтэрв’ю: “Добра, што хлеб яшчэ некага цікавіць, не ведаю, чым магу быць карысным, але вельмі хачу сваёй справай далучыцца да беларушчыны”, - кажа ён. Гэты хлопец - не толькі добры спецыяліст у сваёй справе, ён заснаваў у сеціве свой “хлебны” праект і збірае ўсю магчымую інфармацыю пра хлеб.

Кастусь Ларкоў

Аднойчы Кастусь спрабаваў звярнуць увагу на сябе, а дакладней, на свае вырабы, падчас правядзення хлебнай выставы, аднак сутыкнуўся з крытыкай, прычым з усіх бакоў. Яго кіраўніцтва папрасіла па магчымасці больш не выкарыстоўваць “апазіцыйныя прымаўкі” на боханах хлеба. А ў “Нашай Ніве” напісалі , што невядомы пекар адышоў недалёка ад аўтара шакаладнай Хатыні, напісаўшы на бохане хлеба выраз “Усё не бяда, калі ёсць хлеб ды вада”. Але Кастусь не зважае на крытыку і працягвае рабіць сваю працу з задавальненнем.

- Адкуль з’явілася такая вялікая цікавасць да хлеба?

Цяпер мая цікавасць нават большая, чым у 1997 годзе. Тады я вырашыў, што буду пекарам, і паступіў у Віцебскае кулінарнае вучылішча №16. Нечакана для сябе скончыў яго з чырвоным дыпломам. Колькі ў той час мной было перапечана пірагоў, аднаму Богу вядома. А яшчэ матулі, бо калі прыязджаў да дому ў Верхнядзвінск, то ўжо без выпечкі не абыходзілася. Цяпер дома гэтым рэдка займаюся, а на той момант суседзі, выходзячы з кватэраў, уздымалі насы ўгару, уцягвалі паветра і казалі: “Кастусь булкі пячэ”. Але пасля сканчэння вучылішча трохі расчараваўся ў прафесіі. Бо тыя ўмовы працы, у якіх я апынуўся, мякка кажучы, адрозніваліся ад умоваў працы прадпрыемстваў больш буйных гарадоў. Паступова ўсё змянілася да лепшага, і я вырашыў працягнуць адукацыю. У 2007 годзе скончыў Магілёўскі ўніверсітэт харчавання. Як тут ужо магчыма, з такой базай, надалей заставацца без цікавасці да хлеба… Усё! Вырашана канчаткова! Маё жыццё пахне хлебам!

- Які самы неверагодны бохан табе давялося спячы?

Звычайна самае неверагоднае нараджаецца перад выставамі. Тады і розум свой накіроўваеш у той бок, каб здзівіць, каб людзі, калі гэта пабачаць, падумалі: “Няўжо гэта з цеста?”. На святах ураджаю можна сустрэць шмат выпечанай прыгажосці. І тут у кожнага пекара свае сакрэты, яны прыблізна ведаюць пра сакрэты адно аднаго, але дзяліцца імі з астатнімі не спяшаюцца. Вось і ў мяне ў свой час пыталі: “А з чаго зробленая буслянка, а з чаго буслы?”. - “З цеста”, - адказваў я і зусім не падманваў.

Ты не толькі пячэш хлеб, але і актыўна прапагандуеш любоў да яго. Навошта? Усе ж ведаюць, што “хлеб над усім пануе”, калі “будзе хлеб, будзе і песня” ды “хто ў неба глядзіць, той без хлеба сядзіць”.

Першапачаткова я хацеў скарыстаць сеціва, каб згуртаваць зацікаўленых адмыслоўцаў. І пекары, хоць і марудна, але ідуць на кантакт. Пішуць, дзеляцца досведам, цікавяцца, нават з іншых заходзяць. Больш актыўныя - звычайныя карыстальнікі сеткі, якім цешыць вока хлебная прыгажосць. Шмат тых, хто займаецца выпечкай хлеба ў хатніх умовах, цяпер гэта модна. Тыя звяртаюцца з пытаннямі, як дасягнуць аптымальнай якасці. Ну а кагосьці вабіць простае беларускае слова, выкладзенае на бохане хлеба. Звычайна, калі гэта выстава, людзі спыняюцца ля хлеба з надпісам, чытаюць, усміхаюцца, потым робяцца сур’ёзнымі і павольна адыходзяць. Цікава за гэтым паназіраць.

- Што можна пісаць на хлебе, а што не?

Хлеб - прадукт асаблівы, на ім што заўгодна не напішаш, тут трэба мець выбіральны падыход да надпісаў. Хлеб - гэта праца, жыццё, радзіма. Чаму б пра гэта лішні раз не нагадаць? Быў выпадак, калі кіраўніцтва прасіла мяне зрабіць некалькі надпісаў на хлебе, далі свой тэкст, але раніцай убачылі боханы зусім з іншым, але адметным, нашым, беларускім. Што праўда, за такое свавольства на мяне ніколі не скардзіліся.

- Як да адмыслоўца пытанне - як выбраць добры бохан у краме, паводле якіх прыкметаў, акрамя свежасці?

Дзякуй Богу, цяпер асартымент у хлебных аддзелах вельмі шырокі, але, на жаль, выгляд часта падманлівы. У кожнага віду вырабу свой пакупнік. Цяпер вельмі моднае, напрыклад, дыетычнае харчаванне, хапае хлебных вырабаў і гэтай скіраванасці. Але я на здароўе не наракаю, можа, таму, што ем традыцыйны жытнёва-пшанічны хлеб, зроблены не нейкім там хуткім спосабам, проста ў краме, а на прадпрыемстве, на сапраўднай заквасцы. У такога хлеба і колер, і водар, і смак асаблівы. Прайшоўшы шматгадзінны тэхналагічны ланцужок, увабраўшы ў сябе на кожным этапе толькі найлепшае, ён не можа быць нясмачным і не карысным. А калі ад’язджаю ў іншыя беларускія гарады , то аддаю перавагу таму хлебу, на этыкетцы якога пазначана, што зроблены ён па СТБ-639, што ў склад уваходзіць кваснае сусла, бульба і пажадана кмен. Мне здаецца, што хлеб з такім складам больш нагадвае той вясковы.

- Якое тваё ўлюбёнае выслоўе пра хлеб?

Шмат цікавых прымавак пра хлеб можна сустрэць, самая распаўсюджаная - “Хлеб усяму галава”, але неяк не па-нашаму, ну рэжа ж вуха, значна лепшы беларускі адпаведнік “Хлеб у доме гаспадар”. Вершаў таксама шмат, ці не кожны паэт імкнуўся закрануць гэту тэму, але асабліва мне кранае душу верш Ларысы Геніюш:

Беларусы ідуць, хлеб свой жытні нясуць,
на ручнік палажыўшы ўрачыста.
Хлеб - як сонца ў руках, бохан хлебам прапах,
а ручнік, як іх сэрца - прачысты.

Хлеб і соль праз вякі, ўсклаўшы на ручнікі,
добрым людзям насустрач выносім.
Ўнукі сейбітаў мы, хлебаробаў сыны,
з працы мы, з чалавечых адносін.

Яшчэ большы ёсць скарб - стары песенны Край,
наша мова, што сэрца кранае,
гэты голас зямлі мы ад продкаў ўзялі
i нашчадкам яго захаваем.

Хлеб і соль, хлеб і соль праз цярпенні і боль
нёс народ наш рукамі ад плуга.
Тым, хто мову кране, нашу душу прыгне,
мы адплацім паводле заслугаў.

Плуг ў музеі спачыў, сяння іншы пачын
Беларуса па свеце праславіў.
Ўмеем жыць і тварыць, ўмеем Край бараніць,
а сяброў стрэнем хлебам ласкава.

- Ты сам чакаеш прызнання сваёй працы?

Сам хачу яшчэ да канца спасцігнуць традыцыі і болей даведацца пра беларускі хлеб. Таварыства аховы помнікаў Мінска неяк прапанавала далучыцца да іх у гэтай справе, хаця б у якасці кансультанта па тэхналогіі. Але пакуль далей за размовы не пайшло. Быў аднойчы цікавы выпадак. Шпацыруючы па вуліцы Янкі Маўра ў Мінску, здаля на адным з універсамаў убачыў намаляваны на шкле каравай. Звычайна звяртаеш на гэта ўвагу, каб падкрэсліць для сябе якія-небудзь элементы ўпрыгожання. Якое ж было маё здзіўленне, калі я там убачыў свой каравай. Дробязь, а прыемна, няхай мае правы і былі парушаныя, але ці ж гэта не прызнанне маёй працы?

Маці прынесла аднекуль акрайчык хлеба. Доўга-доўга раз-глядала яго, нюхала, паварочвала і так і гэтак, нібыта не веры-ла вачам сваім, што на далоні ў яе ляжыць хлеб - сапраўдны жытні хлеб, спечаны з чыстай, без ніякае домесі, мукі, на паду печы, на свежым дубовым лісці, пражылкі якога так прыгожа адбіліся на скарынцы . Потым яна нейк, як мне падалося, аж надта борзда і неахайна разламала акрайчык напалову: адзін кавалак дала мне, а другі палажыла на стол, пад абрус.

Маленькі акрайчык хлеба... Некалькі разоў паўтарае аўтар гэтае слова. Святое слова! I, мабыць, нездарма, бо сам перажыў у дні свайго маленства, адчуў на сабе, што значыць кавалачак хлеба для згаладалага дзіцяці. Хоць я не бачыла вайны, не галадала, але разумею героя апавядання, якому так моцна хацелася есці, якому мала было таго акрайчыка, што выдзеліла маці, каб пад"есці, каб заглушыць голад, што даймаў каторы дзень. Мы бачым, адчуваем усёй істотай, як пасля свайго кавалачка хлопчык, як бы пасвядома, па кропельцы, па малюсенькай крошачцы з"еў і братаў кавалачак. А брат лёг спаць галодны, не пад"еўшы, хоць працаваў цэлы дзень. Але ні маці, ні брат ні ў чым не папракнулі хлопчыка, бо ён быў меншы.


- Гэта Толіку... Вернецца з лесу - то павячэрае... Сама ж, узяўшы капаніцу, пайшла на агарод акопваць бульбу.

Я вельмі хацеў есці. I той кавалачак хлеба, што дала мне маці, з"еў, праглынуў мігам. I , вядома, ані не наеўся, толькі растравіў яшчэ болып свой голад. Хвілін колькі я не мог нідзе знайсці сабе месца: чамусьці лазіў на печ, пад ложак, выбягаў на двор і зноў вяртаўся назад у хату. Потым усё ж не вытры-маў. Падсеў да стала, адгарнуў абрус, узяў у сваю руку той ка-валачак хлеба, што пакінула маці Толіку, майму старэйшаму брату. Не есці ўзяў. Проста так, паглядзець. Палюбавацца хле-бам, як любавалася маці. I тады раптам мне здалося, што маці мяне абдзяліла, брату пакінула хлеба намнога болып, чым дала мне. Ад братавага кавалачка я адшчыкнуў крошачку. Укінуў яе ў рот. Пачаў жаваць. Калі пракаўтнуў, не заўважыў, як пальцы мае самі, не пытаючы ў мяне на тое згоды, адшчыкнулі яшчэ крошку. Маленечкую, малюпасенькую крошачку...

Схамянуўся я тады, калі на маёй далоні асталася абшчыпа-ная з усіх бакоў скарыначка.

Што я нарабіў? Што скажуць маці, брат, калі вернуцца дахаты?..

Хуценька-хуценька я палажыў скарыначку на стол, акрыў яе абрусам.

Але спакуса з"есці хлеб увесь, каб яго і духу не было ў хаце, каб ім і не пахла нават, была такая неадольная, што я не выцерпеў - зноў падсеў да стала, узяў скарыначку ў рукі і ўкінуў яе ў рот...

Брат вярнуўся з лесу, як заўсёды, позна.

Ён цэлы дзень быў на леспрамгасаўскай дзялянцы, абсякаў сучча, зарабляў гро-шы, каб было на што сям"і жыць. Дома есці ў нас не было нічога. I спаць брат лёг у той вечар галодны. Ён доўга варочаў-ся, не засынаў.

Ніхто - ні маці, ні Толік - ні ў чым мяне не папракнулі.

Ні ў той вечар, ні пасля. Яны былі старэйшыя, я меншы.

Але калі я цяпер успамінаю той хлеб, які належала з"есці брату і які з"еў я, і той вечар, калі брат лёг спаць галодны, мне робіцца не па сабе.

Здаецца, аддаў бы ўсё, каб толькі не было ў мяне такога ўспаміну, каб як-небудзь пазбыцца, выкінуць яго са сваёй галавы.

Блог: igprecyp - Без рубрики

Але на ўсход ад Беларусі, калі не лічыць сярэднюю. Азію, яны. другое, калі вы - дзіця вялікага горада, вы можаце ўвогуле не... Беларус любіць чорны хлеб і сумуе па ім, трапіўшы... Бадай вас, бабачкі, кот убрыкнуў, па цэламу. Укладанне, пераклад з польскай мовы, . Сярод беларускага люду захоўваюцца яшчэ і цяпер асобныя паданні даўніх .. падобная да чорнага шара, і дзе яна дакранулася да сцяны, з гэтага дому.. вялікага свету, чытаю кнігу, што часам смешыць, часам прымушае ліць слёзы, і .. Кот, пырхаючы, скочыў ад. 27 Сне 2013 . Прапанаваны тэкст - пашыраны пераказ маёй нямецкамоўнай рэцэнзіі для нямецкага чытача... якім не да галавы будзе ні беларуская мова, ні нацыянальная культура… . і не жадаючы здавацца ў палон, прыняла атруту з чорнага ваўчка (балігалова). .. Тут ня йдзецца аб вялікім прыбытку.

Прычыну гэтага трэба бачыць у тым, што беларускі селянін цярпеў не толькі жорсткі . з яго мовы і звычаяў, бесперапынна абражаў яго нацыянальную годнасць. .. Казаныя першы раз з увасабленнем рэчаў і прадметаў і з вялікім. Захавалася гістарычная песня аб абароне Крычава: Падымалісь чорны.


Лепей бы я быў тады галодны, лепей бы я лёг спаць не еўшы! Хай бы не я, а брат з"еў мой хлеб!..

Ды не! Таго, што было, не вернеш, не пераробіш. I з памяці сваёй, якбыніхацеў, невыкінеш. Не, невыкінеш!.. (466слоў)

Настаўніца пач. класаў

ДУА “Мілявіцкі ВПК дз/с – СШ”,

Мастоўскі раён, Гроденскай вобласці

ФАЛЬКЛОРНАЕ СВЯТА “СВЯТОЕ СЛОВА “ХЛЕБ”

(для вучняў пачатковых класаў)

Мэта: фарміраванне камунікатыўнай культуры вучняў праз вывучэнне традыцый беларускага народа.

Задачы: выхаванне беражлівых адносін да хлеба, павагі да людзей, дзякуючы якім хлеб аказаўся на нашым стале; расказаць аб тым, які шлях робіць хлеб, каб трапіць на наш стол; пазнаёміць з абрадамі і павер"ямі, якія звязаны з хлебам; выхоўваць любоў і павагу да працы.

Ход мерапрыемства

Настаўнік: Паважаныя госці, сёння ў нас свята. Яно прысвечана хлебу - сімвалу жыцця і працы. Хлеб - слова святое, якое змяшчае ў сабе любоў да роднай зямлі, павагу да працавітых рук чалавека; якія вырасцілі яго, і ўдзячнасць за тое, што ён ёсць на стале; што ён корміць нас...

1 вучань: " Будзем з хлебам" - гавораць увосень хлебаробы. І гэта значыць - людзі будуць сытыя, адзетыя, будуць добра жыць і працаваць.

2 вучань: Сёння спытайцеся любога з нас, што больш за ўсё цэніцца з прадуктаў, і вы пачуеце ў адказ - хлеб.

Настаўнік: Хлеб не падае да нас з неба, не з"яўляецца раптам. Каб вырасціць хлебны колас, патрэбна праца дзесяткаў рук.

3 вучань: Пахне хлебная скарынка

Хлебаробы ў весні час,

Сэрцам шчодрым сагравалі, Клапаціліся пра нас.

5 вучань: Над полем блізка загрымела,

І ветрык дожджыку прынёс,

У глебу, што якраз паспела,

Ячмень кладзецца і авёс.

Ракоча трактар цягавіта,

I скрозь чуваць шчаслівы смех.

Цячэ ў жалезнае карыта

Адборным зернем тоўсты мех.


Ад сеялкі ў прасцяг асенні

Ляціць далёка кожны гук,

I прагне чыстае насенне

Такіх жа чыстых душ і рук.

Настаўнік: Хлеб! Якое ёмкае гэта слова, колькі сіл, колькі працы патрэбна для таго; каб вырасціць хлеб. Туг і праца сейбіта, які кінуў зерне ў землю, і праца вучонага, які вывеў гатунак зерня, і праца інжынера, рабочага -стваральніка новай тэхнікі. 3 даўніх часоў хлеб да нашага народа быў святыняй.

6 вучань: Хлеб у беларусаў быў сямейным талісманам, рэліквіяй, сімвалам жыцця і дабрабыту. Яго абагаўлялі, з ім паводзілі сябе як з жывой істотай.

7 вучань: Калі выпадкова падаў з рук кавалак хлеба, яго асцярожна падымалі, прасілі прабачэння і з"ядалі, каб не скардзіўся.

Настаўнік: Прыгатаванне хлеба лічылася свяшчэнным дзействам, з якім было звязана мноства абрадаў і павер"яў. Вось некаторыя з іх:

- Перш чым мясіць цеста, жанчына павінна была памыцца і перахрысціцца, пазваўшы ў сведкі Бога, каб хлеб удаўся і добра падышоў.


- Не раілася расчыняць хлеб у дрэнным настроі, бо гэта ўплывала на яго якасць .

- Кал іхлеб выпякаўся ў печы, нельга было ў гэты час гучна размаўляць, спрачоцца ў доме, прымаць выпадковых наведвальнікаў.

- Пры пасадцы хлеба ў печ непажадана было каму- небудзь знаходзіццо на печы, дзеці павінны былі злезці з яе.

1 вучань: Хлеб быў неабходным атрыбутам разнастайных абрадаў і свят - сватаўста, вяселля, радзін, адкрыцця веснавых палявых работ, закладкі новай хаты. Нават, калі адвучвалі дзіця ад малака маці, яму давалі ў руку акраец хлеба і казалі: " Ідзі на свой хлеб".

Інсцэніроўна "3 чым хлеб параўнаць"

Бацька: 3 чым хлеб ты параўнаеш, сынку?

Сын: Хлеб - гэта сонейка часцінка.

Хлеб - гэта радасць шчасце ў хаце,

I ўсіх багаццяў ён багацце!

Аўтар: Задумалася на хвілінку

I хлапчуку сказала мама...

Маці: Няма з чым параўнаць хлеб, сынку,

Што не кажы пра хлеб, то мала. А. Дзеружынскі

Настаўнік: Сімвалы ўраджаю прысутнічалі і ў беларускім арнаменце. Найбольш папулярным быў Жыцень, які нагадваў дажынкавы вянок. А вось як услаўляўся Жыцень у народнай песні:

Дай жа, Боша, на полі снапамі,

На гумне снапамі, на тану ўмалотам,

У клеці - спором,

У млыне - прымолам, у дзяжы - падыходам,

У печы - з падростам, на стале з прыбыткам, з добрым ужыткам

2 вучань: Слова "жыта" паходзіць ад слова "жыццё". Ёсць хлеб значыць, ёсць і жыццё. Калі жыта вырастае, яго жнуць. На вялікіх палетках камбайнамі, на малых - сярпом.

3 вучань: За вёскай раніцою золкай,

Ледзь заружовіцца зара,

Напамінае пералёлка,

Што жаць пара,

Што жаць пара.

4 вучань: Жыта - жыта:

Доўгая дарога -

Ад зярнят рассыпістых, малых,

Да буханкі хлеба аржанога,

Да акрайца ў руках тваіх.

Настаўнік: Жніво, як і сяўба - святая справа, таму даўней пачаць яго даручалі самай паважанай жанчыне. Яна ўмывалася, апранала чыстую сарочку і святочную адзежу, брала з сабою хлеб, сыр, грамнічную свечку, вярбу і серп, які абгортвала святочным зеллем. У поўдзень яна ішла на поле, дзе расце жыта, заходзіла ў яго на два - тры крокі ад дарогі, перахрысціўшыся ды памаліўшыся, нажынала два ахапкі і клала іх на зямлю крыж - накрыж. Потым яна ела хлеб, соль, сыр і, нажаўшы маленькі снопік, несла яго дахаты і ставіла на покуці пад абразамі.

5 вучань: Я знайшоў на ржышчы спелы каласок

Гэта нівы летняй сонечны сынок.

Сціплы і маўклівы быў амаль відзён;

А на самай справе скарб вялікі ён.

Бо ў ім ажно сорак казачных братоў.

Кожны з іх па столькі ж адшукаць гатоў.

Каб мы невыводна мелі на стале

Заўтра і заўсёды свежы смачны хлеб.

Як завуць, скажыце, гэтакіх браткоў?

Не кідайце ў полі летам каласоў. М. Пазняноў. Каласок

Гульня "Вянок"

Вучні падзяляюцца на каманды. 3 кожнай выбіраюць по тры прадстаўнікі. Ім трэба ўзяць па стужцы і па сігнале, пераходзячы з месца на месца, не выпуснаючы з рук стужкі, сплесці касу.

Настаўнік : Чалавек і хлеб непарыўна звязаны паміж сабой. I калі мы бачым хлопчыка ці дзяўчынку, якія непаважана адносяцца да хлеба, нам крыўдна за працу тых тысяч людзей, што вырошчваюць хлеб.

Верш "Хлеб"

Аднойчы на кірмаш здалёк

Вандроўнік плёўся ў горад

I наракаў на свой мяшок,

Набіты лустай спорай.

Аж хлеб не вытрымаў і так

Азваўся - Што бядуеш?

Зусім не ты мяне, дзівак.

Але цябе нясу я.

-Ну што ж, пабачым, хто - наго!-

Той запярэчыў строга

I з цяжкага мяшка свайго

Хлеб вытрас на дарогу.

/ сам пашкандыбаў далей,

Нішто не муліць плечы.

Дзень прамільгнуў. Ужо ў імгле

Стаў набліжацца вечар.

Настаў і час перакусіць,

Успомніў хлеб вандроўнік,

Што недзе, кінуты, ляжыць,

Духмяны і цудоўны!

Прылёг на нейнім дзірване,

Каб адпачыць хоць трошкі.

Але галоднаму і ў сне,

Знаць, сняцца хлеба крошні

Цяпер і сам сабе не рад.

Не спіцца, не ляжыцца.

Ці не вярнуцца лепш назад

Ды з хлебам памірыцца?

Устаў вандроўнік і брыдзе

-Ідзе пад зорным небам

На месца пакінутае, дзе

Ён пасварыўся з Хлебам.

О, ян ён рад быў зноў, калі

Сваю пабачыў страту!

I Хлебу нізні, да зямлі,

Аддаў паклон, ян броту. М. Танк

Усе вучні разам: Адценне слоў - не глупства,

Ты ім не пагарджай: Скарынка. Скіба. Луста.

Акраец. Каравай. Акраец - шлях, дарога

I зайцаў хлеб лясны. Скарынка - сум, трывога

I боль былой вайны. А скіба - дзень вясновы.

Ралля. Плугі. Сяўба, Наш хлеб - жыцця аснова,

Працяг і барацьба. А луста - слова сытнае,

Духмянае і шчодрае,

Яно ад ллаці сытнае

Ці наздравата-чорнае.

А каравай - вясельнае,

Святочнае яно.

На ручніку нясеяно

I радасць, і віно.

I справа тут не ў ежы,

А ў смачным змесце слоў,

I ў жытным ветры свежым,

I ў звоне каласоў... П. Панчанна. Хлебныя словы

Рэфлексія

1 вучань : В круг вставай, каравай,

Кого хочешь-выб и рай!

Каравай : Пекаря!

Он не грел на печне бок -

Каравай ребятам пёк.

Пекарь, с нами поиграй,

Кого хочешь - выбирай!

Пенарь : Мельника!

Не молол он чепуху,

А смолол зерно в муку!

Мельнак, с нами поиграй,

Кого хочешь - выбирай!

Мельник : Хлебопашца!

Он в тенёчке не лежал,

А хлеба растил и жал!

А награда - урожай!

Всех на праздник приглашай!

П. Руденко. Хлеб

Хлеб в трудах добывается,

Сам собой не родясь.

Хлеб - не просто богатство,

Хлеб - опора для нас.

"Будет хлеб - будет песня!"

Правда в этнх словах.

Будет хлеб полновесный

Будет радость в глазах.

Каждый к хлебу причастен.

Будем бережны все.

Будет хлеб - будет счастье,

Будет жнзнь на земле!

ІМЯ Сцепаніды ЛУПАЧ нядаўна стала вядомым усёй краіне. І прычынай таму - хлеб. Яна не толькі зберагла традыцыю выпечкі аржанога хлеба, але і перадае свае набыткі нашчадкам. У мінулым месяцы аржаны хлеб Сцепаніды Лупач быў занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь!

Залог шчасця і благаславення

Пра хлеб Сцепаніда Лупач можа гаварыць дзень і ноч.

Хлеб лічыўся асноўным прадуктам харчавання. З яго пачыналася і заканчвалася ежа. Ён спадарожнічаў членам сям’і ў полі. З ім сустракалі і праводзілі гасцей, ішлі ў сваты, на вяселле, сустракалі маладых. Абавязкова ён свянціўся на Вялікдзень. Бралі свянцоны хлеб на ніву ў час, калі зажыналі першы і апошні сноп, на будаўніцтва дома, калі закладвалі фундамент і калі першы раз уваходзілі ў новую хату. Ні ў якім разе хлеб не скормлівалі жывёле. Але ў час першага выгану ў поле каровам давалі свянцоны хлеб.

З хлебам спажывалі многія стравы, таму адсутнасць яго на стале лічылася прыкметай вялікай беднасці сям’і. Як бы мала ні было хлеба ў хаце, яго заўсёды пазычалі. А вось дзяжу давалі неахвотна, таму што кожная гаспадыня рашчыняла хлеб па-свойму, магла запарыць дзяжу, у выніку чаго прападала кісля. Калі адразалі першую лусту — хрысціліся.

Ні ў якім разе да выпечкі хлеба Сцепаніда Лупач не прыступае ў дрэнным настроі, хаця трэба заўважыць, ці бывае ён у яе, бо заўсёды вясёлая і добразычлівая. Ну а сам працэс прыгатавання жанчынай жытняга хлеба нагадвае ўрачысты рытуал з захаваннем народных традыцый:

— Мой хлябок дзён восем не чарсцвее, — зазначае Сцепаніда Аляксандраўна. — А сакрэт у тым, што я ведаю, як прапорцыю прадуктаў захаваць. Якога памолу муку ўзяць, як зрабіць закваску і як лепей вымесіць!

З прыбіральшчыцы — у начальнікі!

Канечне, мажліва, чытачу хочацца трохі ведаць, хто ж такая Сцепаніда Лупач? Адкуль у яе ўсё гэта пайшло?

Родам яна з Палесся, з хутара Паўлава, што на Берасцейшчыне. У бацькоў было шасцёра дзяцей. У пошуках лепшай долі падаліся ажно на Урал, але неўзабаве вярнуліся. Праўду кажуць, што добра там, дзе нас няма.

У вёску Дзеркаўшчына, што на Глыбоччыне, Сцепаніда прыехала да дваюраднай сястры, ды і засталася тут. Працавала ў свой час на цагельным заводзе, прадаўцом, рахункаводам у сельскім Савеце, поварам у школе, прыбіральшчыцай у сельскім клубе. Справа ішла пад пенсію. Некаторыя лічаць, што гэтая пара — ледзь не канец жыцця. Для Лупач жа яно сапраўднае толькі і пачалося. Памяркуйце самі: з прыбіральшчыцы Заварацкага клуба яна становіцца адразу яго… загадчыцай. З гэтым даволі нечаканым прызначэннем змянілася і жыццё жыхароў навакольных вёсак. Традыцыйнымі сталі вячоркі, выставы творчасці народных майстроў, канцэрты мастацкай самадзейнасці на розных святах. Праўда ці не, але гавораць, што заспявалі нават тыя, хто ніколі ў жыцці не спяваў.

Яшчэ два гады Сцепаніда працавала ў Дзеркаўшчынскай бібліятэцы. Яна не чакала чытачоў у цёплым пакоі, а сама ішла да іх з сумкай, напоўненай кнігамі, у самыя аддаленыя вёскі: Альховікі, Сазонаўшчыну, Волкаўшчыну. Яна была іх інфарматарам аб жыцці ў гаспадарцы і раёне ці проста добрым спагадлівым дарадчыкам, чалавекам, які заўсёды адгукнецца на чужую бяду.

І не дзіўна, што менавіта Сцепаніда Лупач стала ініцыятарам, а потым і галоўным арганізатарам будаўніцтва царквы Святога Панцеляймона ў Дзеркаўшчыне: збірала грошы, даставала будаўнічыя матэрыялы, дамаўлялася з рабочымі. На адкрыццё царквы прыехаў сам Уладыка Полацкі і Глыбоцкі архіепіскап Феадосій, які выказаў жанчыне асаблівую падзяку.

Ну і вядома, чым бы Сцепаніда Аляксандраўна ні займалася, ніколі не забывалася пра сваё хобі — выпечку хлеба.

— Шаснаццаць год, як я на пенсіі, — кажа яна, — але гэтай справе ніякі ўзрост не перашкаджае. Я з маладосці захапілася ёй. Ад маці перадалося. Дзяцей было многа, і маці часта пякла нам булкі, пончыкі. Ну а хлеб у яе быў самы смачны. У маці я навучылася зачыняць цеста, мясіць яго. Калі сваю сям’ю займела, таксама захацелася дзяцей смачнай выпечкай парадаваць. Далей — болей. Пачала пячы для вясельных сталоў, для раённых свят, прыёму дэлегацый.

Хлебнай справе Сцепаніда Лупач навучыла сваіх дачок, настаўніцу Галіну Баброўскую і прадаўца Валянціну Гіголу, а таксама ўнукаў — студэнтку Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Наталлю Баброўскую, студэнтку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Танка Яну Баброўскую і вучня Дзеркаўшчынскай СШ Аляксандра Баброўскага.

Майстар шчодра дзеліцца сваімі сакрэтамі з вучнямі мясцовай школы, настаўнікамі, работнікамі культуры. У Дзеркаўшчынскім цэнтры культуры і раённым метадычным цэнтры сабраны багаты фота- і відэаматэрыял па старадаўніх рэцэптах, якія выкарыстоўвае Сцепаніда для прыгатавання хлеба, булак, артуса, раўгені, квасу.

Сцепаніда Лупач з’яўляецца актыўнай удзельніцай міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і раённых мерапрыемстваў: «Квітней, Глыбоччына», беларускай нацыянальнай кухні «Беларускія прысмакі», фестывалю «Славянскі базар», Дзён культуры Віцебскай вобласці ў Мінску. Яе хлеб вазілі ў Ерусалім, клалі да гроба Гасподня. Потым гэты хлеб дзялілі і раздавалі паломнікам.

…Работнік раённага метадычнага цэнтра Наталля Нікіфаровіч, якая рыхтавала паперы для прадстаўлення выпечкі аржанога хлеба Сцепанідай Лупач на камісію Міністэрства культуры і не адзін дзень правяла побач з майстрам, прыгадвае:

— Нараджэнне хлеба — заўсёды цуд! Галоўнае, мець цярпенне і любоў да справы, якую пачынаеш. Разам са Сцепанідай Аляксандраўнай мы рашчынялі рашчыну, замешвалі цеста, раскладвалі ў формы і ставілі ў печ. А потым з нецярпеннем чакалі, калі будзе гатовы. І вось — ён! Па ўсёй хаце разносіцца пах: нейкі незвычайны і таямнічы. Сцепаніда Аляксандраўна закрывае ручніком, каб астыў. Хлеб — святы!.. Хлеб нібы жывы!..

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

Фота Наталлі НІКІФАРОВІЧ

Рэцэпт ад майстра

Выпечка жытняга хлеба складаецца з некалькіх стадый: прыгатаванне квасніка (закваскі), квасу, на якім рашчыняецца хлеб, замескі і непасрэдна выпечкі хлеба.

  • КВАСНІК: прасеяную муку (3 кг) сыплем у кацялок і заліваем вадой, размешваем да густой масы, каб не было камякоў. І як толькі ападзе жар, ставім у печ, каб упрэла (стала рудога колеру).
  • КВАС: праз дзве гадзіны кваснік дастаём з печы, усю масу перакладваем у дзежачку, пад якую абавязкова падкладваем адзежку, заліваем халоднай вадой (можна і цёплай), добранька размешваем, накрываем дэнкам, зверху — адзежкай, пакідаем квасіцца.
  • РАШЧЫНА: праз 2—3 дні зліваем квасок і ўчыняем хлябок. Квас мае жоўты колер. Яго працэджваем, гушчу выкідваем, зліваем ізноў у дзежачку і насыпаем прасеяную муку. Добра перамешваем (узбіваем рукамі) і ставім у цёплае месца, каб рашчына ўкісла. Гэты працэс расцягваецца гадзін на 12 ці болей, у залежнасці ад тэмпературы. Калі рашчына выхадзіцца і ападзе, адразу прыступаем да замескі цеста.
  • ЗАМЕСКА: у рашчыну дабаўляем муку, кмен, соль і цукар па густу і добра вымешваем цеста, каб было пухлянае. Гатовае цеста загладжваем і ставім крыжык. Накрываем дэнкам, каб падышло.
  • ВЫПЕЧКА: печ трэба напаліць так, каб цэгла стала светлай. Жар разграбаем качаргой па поду печы, і ён ляжыць, пакуль не перагарыць. У выніку печ усюды аднолькава награваецца. Потым жар, які застаўся, падграбаем качаргой наперад пода. «Падсунем жарок, каб добра запёкся хлябок». Хлеб садзім на драўлянай лапаце, якую пасыпалі мукой буйнога памолу, на лістах клёна, аера, дуба і кладзём яго на самую цэглу. Затым закрываем печ заслонкай. Як толькі печ закрылася, на стол ставім шклянку з вадою, кідаем у яе галушачку цеста. Калі гэтая галушачка ўсплывала — хлеб гатовы. Перад тым як хлеб дастаць, стол накрываем чыстым ручніком ці абрусам. Кожны бохан абмываем вадой, кладзём на стол і накрываем ручніком.

Беларусам

Якуб Колас

Ўстаньце, хлопцы, ўстаньце, браткі!
Ўстань ты, наша старана!
Ўжо глядзіць к нам на палаткі
Жыцця новага вясна.

Ці ж мы, хлопцы, рук не маем?
Ці ж нам сілы бог не даў?
Ці ж над родным нашым краем
Промень волі не блішчаў?

Выйдзем разам да работы,
Дружна станем, як сцяна,
I прачнецца ад дрымоты
З намі наша старана!

Якуб Колас

Свеціць мне зорка з бяздонных глыбінь.
Вечнае неба таемна-прыгожа.
Есць нейкая сувязь, няспынная плынь,
Толькі ім назвы, імя не знаходжу.

Ласкава кажа мне зорка: спачынь!
Ах, мой вандроўнік, суцішся, нябожа!
Носіш ты ў сэрцы жальбу далячынь,
Атам журботны ў святым падарожжы.

Светлая зорка, ты ярка гарыш,
Одум мой горкі ўзнясі ты на крыж,
Мне ж падары ты радасць спакою!
О, не, ты далёка, халодны твой жар.
Вечар мой нікне под полагам хмар.
Арфа разбіта - чыею рукою?

Якуб Колас

Ідзе вясна ўжо, дзякуй Богу!
Згінуў снег з сырой зямлі;
Папсавала гразь дарогу,
Перавалы загулі.

Сонца грэе, прыпякае;
Лёд на рэчцы затрашчаў.
Цёплы вецер павявае,
Хмар дажджлівых нам прыгнаў.

Вось і бусел паказаўся,
Гусі дзікія крычаць,
Шпак на дубе расспяваўся,
Жураўлі ужо ляцяць.

I зіма, як дым, прапала!
Зелянее луг, ралля.
Як ад болю, ачуняла
Наша родная зямля.

Канец лета

Якуб Колас

Лецейка ты, лета,
Гучна песня спета,
Весела было!
Бралі поўнай чарай
Шчодрасць тваю, дары -
Сонца і святло.
Цешыла ты дзетак
Ды ласкава гэтак -
Матчынай рукой,
Воляй маладою,
Цёплаю вадою,
Чыстаю ракой,
Полем і лясамі,
Спевам - галасамі
Ясных дзён тваіх.
Мыла іх расою,
Сонцавай касою
Уцірала іх...
...Чарай асалоду
Чэрпалі, як воду,
Поўнаю, за край.
Залатое лета!
Дык прымі ж за гэта
Шчырае «бывай»!

Будзь цвёрды

Якуб Колас

Ты не гніся, брат, ніколі
Траўкаю пахілай,
Сам пружыны своёй долі
Выкуй ўласнай сілай!

Бо хоць кажуць, што з уклону
Не баліць галоўка, -
Не зважай: з ярма-прыгону
Выйшла гэта слоўка.

Не прасі, не спадзявайся
Ты на дапамогу,
Сам з нягодамі змагайся,
Сам прабі дарогу!

Хоць памогуць табе людзі
Адшукаць дарогі,
А саб"ешся, зноў ты будзеш
Абіваць парогі.

Не лісціся к сільным, дружа,
Зеллейкам-бярозкай,
Бо не выйдзеш век з-пад гужа,
Страціш вобраз боскі,

І ў людзей ты гонар страціш -
І цябе зракуцца:
Лепш змагацца вольным, браце,
Чым цярпець ды гнуцца.

Дзед Мароз

Якуб Колас

Ходзіць дзед белабароды
Полем, лесам, пералескам,
Засцілае рэчкі лёдам,
Брыльянцістым снежным блескам.

Сыпле іней на бярозы,
Туліць дрэвы лёгкім пухам,
Крые руні, травы, лозы
Белай посцілкай-кажухам.

Дзеда ўсюды носяць ногі,
І к нам прыйдзе на хвілінку
Адпачыць крыху з дарогі,
Важна сеўшы на ялінку.

А ялінка!.. Чаго толькі
На яе няма галінках!
Свецяць зоркі і вясёлкі
У бліскучых павуцінках.

Тут лісічка, зайчык, мышка,
Рыбкі, буслік доўгавязы.
А як ззяюць на ёй шышкі,
Нібы ў іх гараць алмазы!

Каля ёлкі карагоды,
Песні, гутарка жывая,
А той дзед белабароды
Толькі ў вусы смех пускае.

Дык рассунем кола шырай,
Патанцуем на памосце,
Песняй звонкай, песняй шчырай
Прывітаем дзеда-госця.

Якуб Колас

Добра ў лузе ў час палудны!
Лёгка там дыхнуць!
Хмаркі белыя марудна
За лясы плывуць.

Ветрык краскі чуць калыша,
Травы шалясцяць,
Луг зялёны жыццем дыша -
Конікі трашчаць.

Ў лозах шчэбет не сціхае,
Шум стаіць і свіст,
Ў яркім бляску спачывае
На ракіце ліст.

Спевам-гоманам і звонам
Поўніцца ўвесь луг,
I дрыжыць над ім, зялёным,
Жыватворчы дух.

На полі вясною

Якуб Колас

Люблю я прыволле
Шырокіх палёў,
Зялёнае мора
Ржаных каласоў.

I вузкія стужкі
Сялянскіх палос -
Люблю цябе, поле,
Люблю я твой плёс.

Ігрушы старыя,
Што ў жыце шумяць,
Зялёныя межы,
Далёкую гладзь.

Люблю я дарогі,
Што леглі між гор,
Ўнізе пад гарою
Ручча разгавор.

Люблю я узгоркі,
I насып-курган,
I сіняй далечы
Празрысты туман...

Люблю пазіраць я
На поле вясной,
Як ветрык жартліва
Плыве збажыной.

Калышацца жыта,
Радамі бяжыць,
А хваля паветра
Дрыжыць і дрыжыць...

Люблю я прыволле
Шырокіх палёў,
Зялёнае мора
Буйных каласоў.

У летні адпачынак

Якуб Колас

На століку маім ляжаць паперы,
Чарнільніца, як мачыха, стаіць...
А мне так хочацца зірнуць за дзверы,
На двор пайсці ды неба даль праверыць,
Агледзець хмар каралавую ніць.

Люблю я іх, люблю іх узнікненне
I вольны рух па сонечным шляху,
Іх шпаркі рост, купчастае адзенне,
Люблю глядзець, як неба сутарэнне
Узносіць іх кудлатую страху.

Чарнільніца мая глядзіць з дакорам
I думае, напэўна: «Ох, гультай!»
А я тады адказваю з пакорай:
«Я толькі пакурыць, вярнуся скора,
Хвіліначку, галубка, пачакай!»

I я за дзверы шусь! - I я на волі.
Такі табе навокала прастор!
Кучматы лес, утульны луг і поле...
Гляджу, што дзеецца ў блакітным доле,
I бачу - хмара ціснецца на бор.

Iду ў лясок сачыць за хмарай гэтай.
Між сосен дзвюх калышацца гамак.
I чую я - гром глуха грымнуў дзе-та.
Я ў гамаку, - п"ю чары, слодыч лета,
Чарнільніца ж мне кажа там: - Лайдак!

Майму другу

Якуб Колас

Немалую дарогу прайшлі мы
Па чужой і па роднай зямлі.
Адыходзілі вёсны і зімы,
І гады за гадамі плылі.

Шмат снавалі мы кросен шаўковых
З нашых думак-лятунак і мар;
Сустракалі нас ветла дубровы,
І лясы нам давалі свой дар.

Па-над рэчкай у лузе квяцістым
Мы хадзілі, бывала, не раз;
Векавыя дубы жоўтым лістам
Навявалі няўцямны нам сказ.

Жураўлі праляталі над полем,
Забіраючы лета з сабой,
Ды пагуліваў вецер на волі
З неакрэсленай ціхай журбой.

Эх, ды дзе не ляжалі пуціны!
Хіба можна іх змераць, злічыць?
Пакідалі мы дзве каляіны,
Але песня адна ў іх гучыць.

Аб той песні, што сэрца мне поўніць,
Аб табе, кім жыву я заўжды,
Я хачу, мілы друг мой, напомніць,
Прыгадаўшы былыя гады.

Якуб Колас

Пуста ў лузе. Толькі стогі
Парыжэўшыя стаяць,
Ды шпакі каля дарогі
Цэлы дзень адно крычаць.

Грэчка зжата. Гола ў полі.
Жыта звезена даўно.
Толькі плаваюць на волі
Кучы хмар, як валакно.

Дожджык сее беспрастанку;
Вецер свішча так, як звер...
Колькі лужын каля ганку!
А гразі, гразі цяпер!

Ссохлі травы, ўсё павяла.
Слоць, плюхота, холад, цьма.
Эх, скарэй бы закрывала
Зямлю чорную зіма!

За навуку

Якуб Колас

Заціхаюць гоні і даліны,
Павучкі наткалі павуціны
Ды развесілі на сонцы
Свае белыя красёнцы.

Ходзіць вецер полем з сумным спевам,
Дзе жытцо рунее новым севам.
Адышло ад нас ты, лета,
Жаўталісцем лес адзеты.

Кончыліся, дзеці, вашы гульні
Каля светлай рэчкі, каля пуні,
I на жоўценькім пясочку,
I ў зялёненькім лясочку.

Пахавайце вуды, стрэлы, лукі,
Прыступіце, дзеці, да навукі,
Каб было ўсё акуратна,
Каб вучыцца на «выдатна».

Дык павучымся ж мы зіму шчыра;
Вясна вернецца, а з ёю - вырай,
Зноў мы слаўна пагуляем,
Свежых ягад назбіраем.

Беларускаму люду

Якуб Колас

Змоўкні ты, сціхні, песня пакуты,
Заварушыся, наш край!
Люд беларускі! Рві свае путы!
Новую песню спявай!

Дружна і згодна станьма сцяною.
Доля не прыйдзе сама,
Воля не зойдзе к нам стараною,
Збоку дарог ёй няма.

Люд! Праканайся: толькі мы самі –
Долі свае кавалі.
Годзе жа, досыць панукаць намі,
Гнаць з нашай роднай зямлі!

Нам паганятых болей не трэба -
Будзем мы жыць без паноў.
Самі вы дбайце лепей пра неба! -
Скажам мы так да ксяндзоў.

Хіба забудзем мы тыя межы,
Што правадзілі без нас?
Раны глыбокі, ох, яшчэ свежы!
Помсты агонь не пагас.

Нас падзялілі - хто? Чужаніцы,
Цёмных дарог махляры.
К чорту іх межы! К д’яблу граніцы!..
Нашы тут гоні, бары!

Будзем мы самі гаспадарамі,
Будзем свой скарб ратаваць!
Годзе той крыўды! Ў ногу з братамі
Пойдзем наш край вызваляць.

Ох, і агорклі гэтыя кпіны!..
Злучым мы ў хор галасы:
Эх, вы разлогі роднай краіны,
Нашы палеткі, лясы!

Родны вы сэрцу нашаму, гмахі
Лесу, лугоў і палёў!
Досыць ўшчувалі нас паны-ляхі,
Ведаем ціск маскалёў...

Змоўкні жа, сціхні, песня пакугы!
Заварушыся, наш край!
Люд! Вызваляйся, рві свае путы,
Новыя песні спявай!

Адлёт жураўлёў

Якуб Колас

Белыя валокны
Сцелюцца над долам.
Не спяваюць птушкі,
Сціхнуў лесу шолам.

Сцелюцца валокны,
Тчэцца павуціна -
Блізка, блізка восень,
Смутная часіна!

Зажурыцца неба,
Схованае ў хмары,
I агорнуць сэрца
Нейкі жаль і мары.

Замірае лета,
Заціхаюць далі,
Сірацее рэчка,
Халадзеюць хвалі.

Стомленасць, знямеласць...
Тояць думку боры...
Шш! што та за гукі
Чуюцца ў прасторы?

Жаласна-прыгожа
Льюцца ў небе гукі,
Слухаюць лясы іх,
Луг, балота, лукі.

У бязмежным небе
Роўненькім шнурочкам
Жураўлі на вырай
Мкнуцца над лясочкам.

Меншыцца шнурочак,
У паднеб"і тае,
Вось ледзь-ледзь чарнее,
Міг - і прападае.

I стаіш ты, смутны,
Доўга пазіраеш,
Як бы нешта страціў,
А што - сам не знаеш.

Так у час расстання
З тым, хто сэрцу любы,
Адчуваеш смутак
Цяжкай страты-згубы.

I глядзіш маўкліва
На дарожку тую,
Што нясе ўдалечу
Душу дарагую.

У родных мясцінах

Якуб Колас

Праз пяць гадоў я зноў наведаў Вусце,
Прытулак дум, абраны мой куток,
Дзе высіцца Вусцянскі мой грудок
І вецер лёгенька гайдаецца на кусце.

Іду на груд павольнаю ступою.
Сумотна мне, бо я цяпер адзін,
Мне шмат чаго прыходзіць на ўспамін,
І нікну я паныла галавою.

Грудок усё ж такі, як быў, прыветны,
Гваздзічка белая, чабор на ім,
Ды ўжо гляджу я поглядам другім,
Як дуб стары, астаўшыся бяздзетным.

Стаю, маўчу, мясціны аглядаю,-
Змяніліся, і трудна іх пазнаць.
Дубоў маіх паменшылася раць,
Як і людзей у родным нашым краі.

Бязлюддзе, ціш. Высокаю травою
Вусцянскія сялібы зараслі.
Бярэзнічак заняўся на зямлі,
Атульвае разложыстую хвою.

Дарожкі той, што бегла к Балачанцы,
Няма нідзе – згубілася ў траве,
У памяці ж маёй яна жыве,
Як шмат з таго, што знікла на палянцы.

І тых, з кім я так блізка быў знаёмы,
Ужо няма: хто выселіўся сам
К апошнім тым на свеце рубяжам,
Дзе крыж стаіць журботна – нерухомы;

Другіх вайна ў далёкі свет пагнала,
І многа іх не вернецца назад;
А трэціх вынішчыў, пабіў фашысцкі кат,
І родная зямля іх не прыбрала.

І ўсё мне туту, дзе вокам я не кіну,
Нагадвае аб жорсткасцях вайны.
Знявечаны лясы,а параснік буйны
Жывек і тчэ спрадвечную тканіну.

Ідзе жыццё, буяюць яго сілы, -
Хай паспрабуе хто суняць яго, спыніць.
Снуе жыцце за ніццю сваю ніць,
І моцныя для ўзлёту яго крылы.

Я ведаю – загояцца ўсе раны:
З пажарышч край паўстане, расцвіце
Ва ўсёй сваёй красе і паўнаце, -
Наш верны шлях, ён з праўдай павянчаны!

І толькі мне адно сягоння горка:
Няма таго, з кім думкі я дзяліў,
З кім тут стаяў, з кім я шчаслівы быў,-
Пагасла ты, яснюсенская зорка.

Асадзі назад!

Якуб Колас

Дрэнна маё жыцце,
Ўсё ідзе не ў лад,
I крычаць мне ўсюды:
«Асадзі назад!»

Божа ты мой мілы!
Б"юся я, як гад,
Толькі ж дзе ні ткнуся -
«Асадзі назад!»

Помню, я жаніўся,
Добры быў мой сват.
К дзеўцы нос паткнулі -
«Асадзі назад!»

Дзеўка была важна,
Ды сусед Кандрат
Мне нагу падставіў -
«Асадзі назад!»

Трапіў раз у горад,
Быў якраз парад,
Лезу я наперад -
«Асадзі назад!»

У засеках пуста,
Жыта выбіў град.
- Дай, старшынька, ссуды.
- «Асадзі назад!»

Я з капейкі збіўся,
Зарабіць я рад.
- Ці няма работы?
- «Асадзі назад!»

Сам я растрапаўся,
Лезе з плеч халат.
- Памажэце, людзі!
- «Асадзі назад!»

Сына свайго ў людзі
Вывеў бы Ігнат.
- Вось мой сын, паночкі!
- «Асадзі назад!»

Хлеб прыслалі ў вёску,
Там галодных шмат.
Пруся я з мяшэчкам -
«Асадзі назад!»

Галаву я маю:
Быў бы дэпутат.
- Цэнзу ты не маеш,
«Асадзі назад!»

Праўда, што таіцца,
Быў і мой чарод;
Два разы на жыцці
Выйшаў я ўпярод.

Ўзбунтаваў я вёску.
Ой, быў цяжкі год!
Прыязджае прыстаў:
- Выхадзі ўпярод!

Гэта ты, мярзавец,
Ўзбунтаваў народ?
Гэй, гарадавыя,
Даць яму ўпярод!